Прыватызацыя - гэта не толькі эканоміка, але і вялікая палітыка. Беларусь сама будзе вырашаць, што, калі, за які кошт і на якіх умовах прадаваць. Гэткую бурную рэакцыю Аляксандр Лукашэнка выказаў на ацэнку прыватызацыі ў Беларусі, што днямі даў расейскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў. Аднак меркаванне прэзідэнта, агучанае менавіта сёння, хутчэй выглядала як адказ на новыя абвінавачанні афіцыйнага Менску ў махінацыях з расейскаю нафтаю. Ці не азначае ўсё гэта, што мы зноў стаім на парозе эканамічнай вайны з Расеяй?